Беларуская Служба

У Францыі зафіксаваны самы высокі эканамічны рост за апошнія паўстагоддзя

28.01.2022 12:14
Каментатары адзначаюць, што гэта адбылося за кошт вялікага росту дзярждоўгу, які сёлета складае 113% ВУП Францыі.
.
.PAP/EPA/Mohammed Badra

У 2021 валавы ўнутраны прадукт Францыі вырас на 7%. Гэта адзін з лепшых вынікаў сярод еўрапейскіх дзяржаў. Паводле звестак французскага ўрада, эканоміка аднавілася пасля крызісу, выкліканага пандэміяй Covid-19, які прывёў да падзення ВУП на 8 % у 2020 годзе.

З афіцыйных дадзеных Дзяржаўнага інстытута статыстыкі і эканамічных даследаванняў вынікае, што за апошнія 12 месяцаў Францыя зафіксавала самы высокі рост ВУП з 1969 года. Міністр эканомікі Бруна Ле Майр заявіў, што гэтыя вынікі «уражваюць». Ён растлумачыў, што ў чацвёртым квартале мінулага года ВУП Францыі аднавіўся на ўзроўні 2019 года і што тым самым былі «сцёртыя» наступствы «каранакрызісу».

Некалькі дзён таму Мінэканомікі паведаміла аб рэкордным зніжэнні ўзроўню беспрацоўя ў 2021 годзе. На думку французскіх уладаў, добры стан эканомікі з'яўляецца вынікам урадавай праграмы падтрымкі кампаній падчас пандэміі. Каментатары, аднак, адзначаюць, што гэтыя дзеянні былі праведзены за кошт вялікага росту дзярждоўгу, які сёлета складае 113% ВУП Францыі.

iar/эж