Беларуская Служба

Генштаб Украіны: Расіяне актывізавалі наступ практычна на ўсіх напрамках фронту

28.04.2022 10:00
Украінскія вайскоўцы заяўляюць, што найбольш інтэнсіўна расіяне нападаюць на Данецк і Слабажан. 
ЗапарожжаPAP/EPA/ROMAN PILIPEY

Расіяне актывізавалі наступ практычна на ўсіх напрамках фронту – чытаем у ранішнім дакладзе ўкраінскага генштаба. Украінскія вайскоўцы заяўляюць, што найбольш інтэнсіўна расіяне нападаюць на Данецк і Слабажан. Іх мэта – акупацыя ўсёй Данецкай і Луганскай абласцей, а таксама захаванне сухапутнага калідора з акупаваным Крымам.

У Харкаўскай вобласці баі адбываюцца ў асноўным у ваколіцах Ізюма. Расіяне наступаюць у напрамку Сулыгаўка-Новая Дзьмітраўка і Андрыёўка-Веліка Камышувача. Яны перакінулі ў горад Ізюм дадатковыя войскі і 500 вайсковых машын.

На данецкім напрамку, як гаворыцца ў паведамленні, расійскія войскі спрабуюць акружыць ўкраінскія сілы. З гэтай мэтай яны рыхтуюцца пераправіцца праз Данец і атакаваць горад Ліман. Атакі таксама праводзяцца на Аўдзееўку, Курачова, Севераданецк, Арыхава. На паўднёвым участку фронту расіяне наступаюць з акупаванай Херсонскай вобласці ў напрамку Мікалаева і Крывога Рога.

ав

Прэзідэнт Украіны заклікаў еўрапейскія краіны як мага хутчэй стаць незалежнымі ад паставак расійскіх энергарэсурсаў

28.04.2022 08:03
У вячэрнім выступе прэзідэнт адзначыў, што вайна прывяла да эканамічнай нявызначанасці ў многіх краінах.