Беларуская Служба

Генсак ААН ва Украіне: Хачу адзначыць неабходнасць глыбокага расследавання і ўказання вінаватых

28.04.2022 17:02
Жахлівае месца – так генеральны сакратар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый ацаніў Бучу пад Кіевам.
Антоніу Гутэрыш у Барадзянцы PAP/EPA/Laurence Figa-Talamanca

 Антоніу Гутэрыш прыбыў ва ўкраінскую сталіцу ўчора. Сёння ён наведаў Бучу, дзе расіяне здзяйснялі злачынствы супраць мірнага насельніцтва, а таксама Барадзянку, разбамбаваную расіянамі. Ён таксама сустрэнецца з прэзідэнтам Зяленскім і кіраўніком украінскай дыпламатыі.

Пасля візіту ў Бучу, дзе ў брацкіх магілах былі пахаваныя ахвяры расійскіх злачынстваў, Антоніу Гутэрыш зрабіў кароткую заяву для СМІ.

-Пасля наведвання гэтага страшнага месца хачу адзначыць вялікую важнасць і неабходнасць глыбокага расследавання і ўказання вінаватых. У той жа час я заклікаю Расію супрацоўнічаць з міжнародным крымінальным трыбуналам у гэтай справе.

У Бучы пад Кіевам расіяне забілі больш за 400 мірных жыхароў. Там былі расстрэлы, катаванні і згвалтаванні. Маштабы злачынства дагэтуль да канца не ацэненыя, бо пасля адыходу расіян целы загінулых па-ранейшаму знаходзяць у ваколіцах Кіева.

Раней, пасля візіту ў разбамбаваную расіянамі Бучу, генеральны сакратар ААН заявіў, што ў гэтым стагоддзі ні ў якім разе нельга пагадзіцца з вайной. Ён таксама выказаў спачуванні семʼям загінулых.

ав

Расія заблакавала 25 мільёнаў тон збожжа ва ўкраінскіх партах

28.04.2022 14:52
У партах знаходзіцца 57 судоў, якія перавозяць гэты тавар.