Беларуская Служба

Кіраўнік расійскай выведкі: Польская армія хоча ўвайсці ва Украіну

28.04.2022 15:51
Сяргей Нарышкін паведаміў, што Польшча па дамоўленасці з ЗША рыхтуе аперацыю па ўваходжанні ў Заходнюю Украіну.
.
.PAP/EPA/DIEGO AZUBEL

Як паведамляе расійскае ўрадавае агенцтва РІА Навіны, гэта сцэнар, які пагражае выкарыстаннем Расіяй ядзернай зброі.

Служба знешняй разведкі Расіі заявіла, што аперацыя можа мець геаграфічны фокус «на польскіх гістарычных землях», а яе лозунгам можа быць «абарона ад расійскай агрэсіі». Па словах Нарышкіна, сярод прыярытэтных «баявых задач» польскага войска будзе паступовае пераняцце кантролю над стратэгічнымі аб'ектамі ў заходняй частцы краіны.

Учора Пуцін узяў удзел у сустрэчы з дэпутатамі мясцовых парламентаў з Расіі. Ён заявіў, што ўвод замежных войскаў ва Украіну сутыкнецца з ядзерным адказам Расіі.

ав

Генсак ААН ва Украіне: Хачу адзначыць неабходнасць глыбокага расследавання і ўказання вінаватых

28.04.2022 17:02
Жахлівае месца – так генеральны сакратар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый ацаніў Бучу пад Кіевам.