Беларуская Служба

Колькасць пацярпелых у выніку ракетнага ўдару па Кіеве павялічылася да 10 чалавек

29.04.2022 08:51
Расія ўдарыла ракетамі па Кіеве падчас візіту генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша і прэм'ер-міністра Балгарыі Кірыла Пяткова.
Кіеў пасля атакіPAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Колькасць пацярпелых у выніку ракетнага ўдару Расіі па Кіеве падчас візіту генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша павялічылася да 10 чалавек, паведамляе ў пятніцу агенцтва Укрінфарм. Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба ахарактарызаваў напад як «жахлівы акт варварства».

«Расія ўдарыла ракетамі па Кіеве падчас візіту генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша і прэм'ер-міністра Балгарыі Кірыла Пяткова», – напісаў Кулеба ў Twitter.

«Гэтым жахлівым актам варварства Расія яшчэ раз дэманструе сваё стаўленне да Украіны, Еўропы і свету», – падкрэсліў кіраўнік МЗС. У выніку расійскага нападу часткова разбураны 25-павярховы жылы дом, 10 чалавек пацярпелі, паведамляе Укрінфарм. Раней паведамлялася аб шасці параненых. «Ракета трапіла ў ніжнія паверхі жылога дому. На месцы працуюць ратавальнікі і медыкі», – напісаў у чацвер мэр Кіева Віталь Клічко. Сайт «Украінская праўда» апублікаваў фота разбуранага будынку.

У чацвер вечарам у Кіеве прагрымелі два моцныя выбухі, мэр Клічко паведаміў, што дзве ракеты трапілі ў Шаўчэнкаўскі раён у цэнтры сталіцы.

ав

Польшча перадала Украіне больш за 200 танкаў Т-72 і некалькі дзясяткаў БМП

29.04.2022 08:41
Варшава перадала Украіне абсталяванне на 7 мільярдаў злотых.