Беларуская Служба

Амерыканскія дыпламаты неўзабаве вернуцца ў Кіеў

16.05.2022 08:27
Цяпер персанал амерыканскага дыпламатычнага прадстаўніцтва ва Украіне працуе ў Польшчы з-за мер бяспекі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepixabay.com/CC0 Public Domain

Амерыканскія дыпламаты неўзабаве вернуцца ў Кіеў, а пасольства ЗША ва ўкраінскай сталіцы пачне нармальную працу, паведаміў дзяржсакратар Энтані Блінкен. Цяпер персанал амерыканскага дыпламатычнага прадстаўніцтва ва Украіне працуе ў Польшчы з-за мер бяспекі. Супрацоўнікі і тэхнічны персанал пасольства былі эвакуяваныя з Кіева яшчэ перад нападам Расіі на Украіну.

Сёння ў Сенаце ЗША пройдзе галасаванне па новым пакеце дапамогі Украіне на суму 40 млрд долараў.

вс