Беларуская Служба

Амаль усе амерыканскія гаўбіцы М777, перададзеныя ЗША Украіне, знаходзяцца на фронце (ВІДЭА)

16.05.2022 09:41
Перададзеная артылерыя з'яўляецца часткай пакета ваеннай дапамогі ЗША на суму ў 800 млн долараў.
  777
Амерыканская гаўбіца М777YouTube/screen

Усе амерыканскія гаўбіцы М777, акрамя адной, перададзеныя ЗША Украіне, знаходзяцца на фронце, паведаміла амерыканскае пасольства ва Украіне.

89 гаўбіц з 90 перададзеных Украіне знаходзяцца ўжо на перадавой. Перададзеная артылерыя з'яўляецца часткай пакета ваеннай дапамогі ЗША на суму ў 800 млн долараў.

Сёння ў Сенаце ЗША пройдзе галасаванне па новым пакеце дапамогі Украіне на суму 40 млрд долараў.

M777 - буксіруемая гаўбіца калібрам 155 мм. Выкарыстоўваецца сухапутнымі войскамі ЗША, Аўстраліі, Канады, Індыі, Саудаўскай Аравіі і Украіны. Першае баявое прымяненне адбылося ў вайне ў Афганістане. Гаўбіца прынятая на ўзбраенне ў 2005 годзе.

вс