Беларуская Служба

McDonald's канчаткова пакідае Расію

16.05.2022 15:03
Першы рэстаран McDonaldʼs на тэрыторыі Расіі быў адчынены ў Маскве ў студзені 1990 году яшчэ да распаду СССР.
  McDonalds
Лагатып сеткі McDonald'sshutterstock.com/8th.creator

Амерыканская сетка хуткага харчавання McDonaldʼs заявіла ў афіцыйным паведамленні, што канчаткова пакідае расійскі рынак.

У прэс-рэлізе гаворыцца, што прыняцце згаданага рашэння – гэта «складанае пытанне, якое не мае прэцэдэнтаў і мае глыбокія наступствы». Амерыканская карпарацыя паведамляе, што не можа ігнараваць гуманітарнага крызісу, які выкліканы вайной ва Украіне.

8 сакавіка McDonaldʼs заявіў, што часова закрывае ўсе свае 850 рэстаранаў у Расіі ў сувязі з уварваннем расійскай арміі ва Украіну.

Першы рэстаран McDonaldʼs на тэрыторыі Расіі быў адчынены ў Маскве ў студзені 1990 году яшчэ да распаду СССР.

вс