Беларуская Служба

Швецыя прыняла канчатковае рашэнне наконт уступлення ў НАТА

16.05.2022 18:21
Старшыня Еўракамісіі Шарль Мішэль у Twitter напісаў, што адабрае рашэнне ўлад краіны «ў імя калектыўнай бяспекі і абароны».
Сцяг ШвецыіPicudio/pixabay.com/CC0 Public Domain

16 мая ўрад Швецыі прыняў афіцыйнае рашэнне наконт членства ў НАТА. Старшыня Еўракамісіі Шарль Мішэль у сетцы Twitter напісаў, што адабрае рашэнне ўлад краіны «ў імя калектыўнай бяспекі і абароны».

У сувязі з гэтым група шведскіх дыпламатаў накіруецца ў Турцыю для перамоваў, паколькі афіцыйная Анкара – адзіная краіны сярод членаў НАТА, якая выступае супраць прыняцця Швецыі ў альянс.

Уступіць у НАТА плануе таксама Фінляндыя. Абедзве скандынаўскія краіны тлумачаць свае крокі агрэсіўнай палітыкай Расіі.

вс