Беларуская Служба

Ва Украіну прыбылі следчыя Міжнароднага крымінальнага суда

16.05.2022 20:36
Гэта найбольшая колькасць следчых, якая калі-колечы ў гісторыі суда была адпраўленая на месца злачынства.
Trybunał w Hadze
Trybunał w HadzeGoogle Maps

Група з 42 следчых Міжнароднага крымінальнага суда распачала расследаванне расійскіх ваенных злачынстваў ва Украіне. Гэта найбольшая колькасць следчых, якая калі-колечы ў гісторыі суда была адпраўленая на месца злачынства. Пра гэта паведаміла генеральная пракурор Украіны Ірына Венедзіктава.

Венедзіктава адзначыла, што расследаванне суда будзе незалежным ад украінскага следства. Міжнародныя следчыя перш за ўсё будуць займацца больш сур'ёзнымі злачынствамі. Генеральны пракурор Украіны звярнула ўвагу, што працэдура міжнароднага правасуддзя зʼяўляецца доўгай, але вайна ва Украіне – гэта «выклік для ўсяго свету, таму ўкраінскі бок разлічвае на паскарэнне працэсу».

вс

на фота: будынак Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе