Беларуская Служба

Расійскія захопнікі абстралялі Яварыў, што на мяжы з Польшчай

17.05.2022 09:04
Працавала СПА.
    ()
Наступствы сакавіцкага абстрэлу Яварыва (ілюстрацыя)Twitter: Michael Kofman (screen)

У Львоўскай вобласці расійскія акупанты зноў абстралялі аб'ект ваеннай інфраструктуры ў раёне Яварыва, недалёка ад польскай мяжы. Мэр Львова Андрэй Садовай расказаў, што ўначы ў горадзе былі чутныя выбухі. Ён заклікаў жыхароў Львова заставацца ў бамбасховішчах, дадаўшы, што няма пацверджанай інфармацыі аб пападанні ракетаў у горад. Працавала СПА. У сваю чаргу мэр Новаяраўска Уладзімір Мацелюх заклікаў жыхароў захоўваць спакой:

- На нашай тэрыторыі зноў чутныя выбухі. Цяпер я не магу сказаць, дзе адбыліся выбухі, але яны чутныя, таму, калі ласка, захоўвайце спакой. Заставайцеся ў сховішчах. Калі ласка, не спекулюйце аб месцах удараў і чакайце афіцыйнай інфармацыі ўрадавых устаноў.

Два дні таму расійскія войскі ўжо здзейснілі ракетны ўдар па абʼекце вайсковай інфраструктуры ў Львоўскай вобласці, у раёне Яварыва. Тады частка ракет была збітая над Львоўскай вобласцю. Гаворка ідзецца пра ракеты, якія былі запушчаныя, верагодна, з падводных лодак, якія знаходзяцца ў Чорным моры.

iar/эж

З моманту нападу Расіі на Украіну ў Польшчу ўехала 3 млн 400 тыс. украінцаў

16.05.2022 13:54
За апошнія суткі мяжу з Польшчай перакрочылі 5 тыс. 600 чалавек.