Беларуская Служба

Генштаб Украіны: Гарнізон «Марыупаль» выканаў заданне, аддадзены загад захаваць жыццё

17.05.2022 09:19
З «Азоўсталі» эвакуявалі 266 украінскіх вайскоўцаў, іх  плануецца абмяняць на расійскіх палонных, заявіла намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр.
Эвакуацыя параненых абаронцаў МарыупаляКрыніца: ALEXANDER ERMOCHENKO / Reuters / Forum

У Генштабе УСУ заявілі, што гарнізон «Марыупаль» выканаў пастаўленую баявую задачу, камандзірам падраздзяленняў аддадзены загад захаваць жыццё асабістага складу. Вываз параненых распачаўся ўвечары, 16 траўня.

З «Азоўсталі» эвакуявалі 266 украінскіх вайскоўцаў, іх  плануецца абмяняць на расійскіх палонных, заявіла намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр. Паводле Маляр, 53 цяжка параненых вывезлі ў шпіталь у Новаазоўску, а астатніх эвакуяваных – у Аленеўку. Гэтыя населеныя пункты знаходзяцца пад кантролем акупацыйных войскаў. У афіцыйных паведамляеннях адзначаецца, што тая групу «азоўцаў», якая трапіла ў Аленейку далей павінна накіравацца на падкантрольныя Украіне тэрыторыі ў рамках абмену.

Генштаб Уккріаны заявіў, што ўтрыманне пазіцый у Марыупалі, а потым на Азоўсталі не дазволіла расяянам перакінуць на іншыя кірункі групоўку колькасцю да 20 тысяч вайскоўцаў. Тым самым фенаменальна доўгая абарона Марыўпаля перашкодзіла ажыццяўленню плана ворага па імклівым захопе Запарожжа.

pap/iar/эж