Беларуская Служба

Швецыя падала афіцыйную заяўку на ўступленне ў НАТА

17.05.2022 15:04
Да падпісання дакументу Стакгольм больш за 200 гадоў прытрымліваўся палітыкі нейтралітэту.
Кіраўніца МЗС Швецыі Ан Ліндэ падпісвае заяўку на ўступленне краіны ў блок НАТА Крыніца: PAP/EPA/Henrik Montgomery

Міністр замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ падпісала заяўку на ўступленне краіны ў НАТА. Гістарычная падзея адбылася 17 траўня ў прамым эфіры мясцовага грамадскага вяшчальніка. Да падпісання дакументу Стакгольм больш за 200 гадоў прытрымліваўся палітыкі нейтралітэту.

Напярэдадні ўрад Швецыі абвясціў аб канчатковым рашэнні аб уступленні ў Паўночнаатлантычны альянс. «Краіна мае патрэбу ў гарантыях бяспекі, якія прыходзяць разам з членствам», – заявіла прэм'ер-міністр Магдалена Андэрсан. Яна назвала гэтае рашэнне гістарычным змяненнем палітыкі бяспекі. Яно было прынята на фоне ўварвання Расіі ва Украіну.

Заяўку на ўступленне павінны ўхваліць усе краіны НАТА. Раней меркавалася, што гэта будзе зроблена ў паскораным парадку. Аднак напярэдадні прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган заявіў, што Анкара будзе галасаваць «супраць». Ён назваў Швецыю «інкубатарам тэрарыстычных арганізацый». Стакгольм даў палітычны прытулак многім курдам, якіх у Турцыі лічаць звязанымі з Працоўны партыяй Курдыстана. Турцыя абвінавачвае ППК у тэрарызме.

pap/iar/эж

Тры краіны паабяцалі абараніць Фінляндыю і Швецыю, калі на іх нападзе Расія

16.05.2022 20:41
На фоне агрэсіўнай палітыкі Расіі і нападу на Украіну Швецыя і Фінляндыя, якія да гэтага часу прытрымліваліся нейтралітэту, прынялі рашэнне ўступіць у НАТА.