Беларуская Служба

Украіну наведвае дэлегацыя Епіскапату Польшчы

18.05.2022 19:32
Галоўная мэта візіту – аказанне салідарнасці Касцёла з усімі, якія церпяць у выніку вайны.
Прымас Польшчы арцыбіскуп Войцех ПолякAutorstwa Fot. J. Andrzejewski - http://www.prymaspolski.pl/pl/dla_mediow/do_pobrania.html, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=33222969

Польскія біскупы прыбылі з некалькі дзённым візітам ва Украіну. У склад дэлегацыі ўваходзяць старшыня Канферэнцыі Епіскапату Польшчы арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі, прымас Польшчы арцыбіскуп Войцех Поляк і Люблінскі мітрапаліт арцыбіскуп Станіслаў Будзік.

Паводле прэс-сакратара Канферэнцыі Епіскапату Польшчы ксяндза Лешака Гэнсяка(Leszek Gęsiak), гэта візіт салідарнасці з украінскім народам:

- Галоўная мэта візіту – аказанне салідарнасці Касцёла з усімі, якія церпяць у выніку гэтай вайны. У сувязі са складанай сітуацыяй ва Украіне і характарaм візіту, прэс-службы не будуць паведамляць пра падрабязнасці. У сваю чаргу пасля заканчэння візіту плануецца адмысловая прэс-канферэнцыя ў Познані.

За мір ва Украіне ў панядзелак вернікі маліліся ў Нацыянальным санктуарыі Святога Анджэя Баболі ў Варшаве. Урачыстую Імшу служыў Варшаўскі мітрапаліт кардынал Казімеж Ныч.

IAR/аз

Прымас Польшчы накіруецца ва Украіну 

17.05.2022 19:07
“Гэта выраз салідарнасці Польскай каталіцкай царквы з Украінай, якая ў апошнія месяцы адчувае велізарныя пакуты”.