Беларуская Служба

Парыж рашуча асуджае высылку з Расеі 34 французскіх дыпламатаў

18.05.2022 20:27
З пачатку ўварвання ва Украіну расійскіх дыпламатаў высылалі некалькі дзясяткаў заходніх краін, у тым ліку Польшча.
Парыжskeeze/pixabay.com/CC0

Парыж рашуча асуджае высылку з Расіі 34 французскіх дыпламатаў, паведаміла МЗС Францыі. Паводле французскага боку, высылка дыпламатаў не мела законных падставаў, бо праца іх поўнасцю адпавядае Венскай канвенцыі аб дыпламатычных і консульскіх адносінах.

Французы павінны пакінуць тэрыторыю Расіі цягам двух тыдняў. Гэта адказ Масквы на высылку ў красавіку 41 супрацоўніка расійскіх дыппрадстаўніцтваў па падазрэнні ў шпіянажы.

З пачатку ўварвання ва Украіну расійскіх дыпламатаў высылалі некалькі дзясяткаў заходніх краін, у тым ліку Польшча.

IAR/аз