Беларуская Служба

Ва Украіне праходзіць першы суд па ваенных злачынствах

18.05.2022 17:50
21-гадоваму расійскаму жаўнеру пажыццёвае зняволенне, паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Украіны.
21-  28  2022          .
21-гадовы вайсковец 28 лютага 2022 году расстраляў з аўтамата бяззбройнага жыхара паселішча Чупахаўка Сумскай вобласьці.PAP/EPA/OLEG PETRASYUK

У раённым судзе Кіева праходзіць першы суд па ваенных злачынствах, здзейсненых падчас расійскага ўварвання ва Украіну. Расійскі вайсковец Вадзім Шышымарын абвінавачваецца ў забойстве мірнага жыхара ў Сумскай вобласці.

21-гадовы вайсковец 28 лютага 2022 году расстраляў з аўтамата бяззбройнага жыхара паселішча Чупахаўка Сумскай вобласці, які ішоў уздоўж дарогі і вёў ровар. 62-гадовы пацярпелы загінуў за некалькі дзясяткаў метраў ад сваёй хаты.

Шышымарыну пагражае пажыццёвае зняволенне, паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Украіны.

аз

Amnesty International заклікае Расію паважаць правы жаўнераў палка «Азоў»

18.05.2022 12:27
Раней гэтая ж арганізацыя пачала працэс дакументавання ваенных злачынстваў, учыненых ва Украіне расійскімі жаўнерамі.