Беларуская Служба

Літва адмовілася ад паставак усіх відаў энергіі з Расіі 

21.05.2022 20:22
З 22 траўня ў Літве не будзе ні расійскага газу, ні нафты, ні электраэнэргіі, паведамляе Мінэнэрга Літвы.
Ілюстрацыя Крыніца: Shutterstock/tarczas

Літва спыняе імпартаваць электраэнергію з Расіі. Пра гэта літоўскі аператар сістэмы перадачы электраэнэргіі Litgrid заявіў у пятніцу, 20 траўня.  "Прыпыненне гандлю электраэнэргіяй з Растяй не паўплывае на надзейнасць літоўскай сістэмы перадачы электраэнэргіі. Патрэбы краіны ў электраэнергіі будуць задавальняцца за кошт мясцовых электрастанцый і імпарту ад стратэгічных партнёраў - краін Еўрапейскага Звязу праз існуючыя міжсеткавыя злучэнні са Швецыяй, Польшчай і Латвіяй", - сказаў генеральны дырэктар Litgrid Рокас Масюліс.

З 22 траўня ў Літве не будзе ні расійскага газу, ні нафты, ні электраэнэргіі, паведамляе Мінэнэрга Літвы.

"Гэта вельмі важны  крок не толькі на шляху Літвы да энергетычнай незалежнасці. Гэта праява нашай салідарнасці з ваюючай Украінай, мы не можам дазволіць, каб на нашы грошы фінансавалі расійская ваенную машыну", - прыводзіць словы міністра энергетыкі Дайнюса Крейвиса партал Delfi.

эж

Прэзідэнты Польшчы і Літвы ўрачыста адкрылі газавы інтэрканектар GIPL

05.05.2022 13:10
Гітанас Наўседа таксама выказаў надзею, што ў будучыні інтэрканектар GIPL таксама будзе выкарыстоўвацца для паставак газу ва Украіну.

Польшча атрымала першую пастаўку газу праз тэрмінал у Клайпедзе

10.05.2022 10:01
У Клайпеду прыбыла першая буйная пастаўка звадкаванага газу для PGNiG.