Беларуская Служба

Ва Украіне вынесены першы судовы прысуд расійскаму акупанту

23.05.2022 12:22
Сяржант Шышымарын атрымаў пажыццёвае зняволенне.
Шышымарын у судзефота: УНІАН

Суд ва Украіне асудзіў першага расійскага ваеннага, камандзіра аддзялення 4 танкавай кантэміраўскай дывізіі сяржанта Вадзіма Шышымарына, у тым ліку і за наўмыснае забойства цывільнага ў Сумскай вобласці. Акупант атрымаў пажыццёвае зняволенне.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, адпаведнае рашэнне было прынята калегіяй суддзяў Саломенскага райсуда Кіева.

«Шышымарына... прызнаць вінаватым ва ўчыненні крымінальнага правапарушэння... і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе пажыццёвага пазбаўлення волі. Тэрмін адбывання пакарання лічыць з 1 сакавіка. Мера стрымання да ўступлення прыгавору ў законную сілу пакінуць без змяненняў –утрыманне пад вартай», – зачытаў фрагмент прысуду суддзя.

21-гадовы расійскі вайсковец 28 лютага 2022 года забіў бяззбройнага 62-гадовага жыхара пасёлка Чупахоўка Сумскай вобласці Аляксандра Шэліпава, які вёў па абочыне дарогі ровар, быў апрануты ў цывільнае адзенне і не ўяўляў небяспекі для акупантаў.

УНІАН/нг