Беларуская Служба

Без даведак і тэстаў: Германія аслабіць COVID-абмежаванні на ўезд

25.05.2022 16:33
Правілы пачнуць дзейнічаць з 1 чэрвеня.
 .
Ілюстрацыйнае фота. Wirestock Creators/Shutterstock

Улады Германіі маюць намер адмяніць частку COVID-абмежаванняў на ўезд. Новыя правілы набудуць моц з 1 чэрвеня.

Ад асоб, якія ўязджаюць у Нямеччыну не будзе патрабавацца прад'яўляць сертыфікат аб вакцынацыі, альбо даведку аб перанесеным COVID-19, альбо негатыўны тэст на каранавірус. Гэта датычыцца грамадзян РФ і Беларусі.

Па словах міністра аховы здароўя Германіі Карла Лаўтэрбаха, новыя правілы будуць дзейнічаць з 1 чэрвеня па 31 жніўня. Улады не выключаюць, што восенню зноў могуць увесці абмежаванні, калі пачнецца новая хваля пандэміі.

Акрамя таго, у Нямеччыне плануюць прызнаць усе COVID-вакцыны, ухваленыя Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя.

Колькасць новых выпадкаў каранавіруса ў Германіі зніжаецца, паведамляе Deutsche Welle.

вх