Беларуская Служба

Кіеў: у шпіталі «Охматдіт» лечаць сем'і – ахвяраў расійскай агрэсіі

25.05.2022 18:50
Ахвяры вайны ва Украіне знаходзяцца на лячэнні ў дзіцячым шпіталі «Охматдіт» у Кіеве. Гэта найбуйнейшы аб'ект такога тыпу ва Украіне.
 .
Ілюстрацыйнае фота. Фота: ohmatdyt.com.ua

Як патлумачыла прэс-сакратар шпіталя Анастасія Магерамава, з пачатку баявых дзеянняў у шпіталь траплялі ў асноўным дзеці – з кулявымі раненнямі і раненнямі ў выніку выбухаў. Аказвалі дапамогу і пажылым людзям, ёсць на лячэнні цэлыя сем’і, якія атрымалі раненні з-за вайны.

Бальніца «Охматдіт» у Кіеве – найбуйнейшае дзіцячая ўстанова такога тыпу ва Украіне, але з пачатку вайны тут лечаць і дарослых.

За тры месяцы вайны ўрачы бальніцы «Охматдіт» выратавалі жыцці больш за 100 цяжка параненых дзяцей. Больш за тысячы яны аказалі медыцынскую дапамогу.

Заўтра, 26 траўня, у Дзень маці, на Польскім радыё 1 адбудзецца аўкцыён на карысць бальніцы «Охматдіт» у Кіеве. У рамках дабрачыннай акцыі для Нацыянальнай дзіцячай бальніцы ў Кіеве будуць  выстаўленыя на аўкцыён на Польскім радыё 1 упрыгожванні першай лэдзі Польшчы Агаты Корнхаўзер-Дуды (Agata Kornhauser-Duda), мяч з подпісам Ігі Свёнтэка (Igi Świątek), футболка Роберта Левандоўскага (Robert Lewandowski). 

IAR / вх