Беларуская Служба

Гарсавет Марыўпаля паведаміў аб пачатку фактычнай анексіі Расіяй акупаванага горада

25.05.2022 19:35
Дарадца гарадскога галавы Марыўпаля Пётр Андрушчанка паведаміў, што Расія пачала фактычную анексію партовага горада.
 .
Ілюстрацыйнае фота. Фота: ua.depositphotos.com

У прыватнасці, з сённяшняга дня марыупальцы могуць атрымаць грамадзянства Расіі без атрымання прамежкавага грамадзянства так званай «ДНР», паведамляе дарадца гарадскога галавы Марыўпаля Пётр Андрушчанка.

Сёння, 25 мая 2022 года, так званая «ДНР» дала старт для Марыўпаля і нанава акупаваных тэрыторый Данецкай вобласці па атрыманню расійскіх пашпартоў без атрымання пашпарта так званай «ДНР». 

Андрушчанка нагадаў, што раней жыхары акупаваных тэрыторый мелі магчымасць паскорана атрымаць грамадзянства Расіі толькі ў выпадку наяўнасці пашпарта «ДНР». Цяпер жа дня пашпарт з двухгаловым арлом па паскоранай працэдуры могуць атрымаць усе грамадзяне, якія зарэгістраваны ў Данецкай вобласці.

25 мая прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб спрошчаным грамадзянстве Расіі для жыхароў Херсонскай і Запарожскай абласцей.

У МЗС Украіны заявілі, што ўказ Пуціна з'яўляецца юрыдычна нікчэмным і не будзе мець прававых наступстваў. У прыватнасці, гэтае рашэнне не паўплывае на прыналежнасць жыхароў часова захопленых Расіяй тэрыторый да грамадзянства Украіны.

Таксама паведамлялася, што ў разбураным Марыупалі акупанты да канца месяца плануюць запусціць чатыры школы. Выбару марыупальскім настаўнікам ужо не пакідаюць, наўпрост і ўскосна пагражаючы «негатыўнымі» наступствамі.

Расійскія акупанты таксама прывезлі ў разбамбаваны Марыупаль вялікі перасоўны тэлевізар. Яго выкарыстоўваюць для прапагандысцкіх відэа з абяцаннямі наконт «паляпшэння» жыцця.

УНІАН / вх