Беларуская Служба

«Могуць паляцець ракеты»: украінскі пасол заявіў пра магчымасць нападу Расіі на Польшчу

25.05.2022 21:06
Расія можа пачаць агрэсію супраць Польшчы шляхам ракетных абстрэлаў яе тэрыторыі.
Ambasador Ukrainy w Polsce Andrij Deszczyca.
Ambasador Ukrainy w Polsce Andrij Deszczyca.Foto: Radek Pietruszka/PAP

Пра гэта заявіў BBC пасол Украіны ў Польшчы Андрэй Дзешчыца.

Ён пацвердзіў, што Польшча ўжо рыхтуецца да магчымай вайны і правільна, што так робіць.

«Таму што існуе старажытная прымаўка: хочаш міру – рыхтуйся да вайны. І калі Польшча бачыць, да чаго можа давесці гэтая агрэсіўная палітыка Расіі ва Украіне, то вельмі актуальна рыхтавацца да таго, каб гэта не адбылося ў Польшчы. Каб не было падобных буч, ірпеняў і гастомеляў у Польшчы. Таму яны сур'ёзна рыхтуюцца да гэтага – яны абнавілі закон аб абароне, павялічылі бюджэт аб абароне, павялічылі колькасць тэрытарыяльнай абароны, праводзяць закупку сучасных відаў узбраення для арміі», – сказаў дыпламат.

Расія абстрэльвае Львоў або Явараў, якія размешчаны ў некалькіх дзясятках кіламетраў ад Польшчы.

«Ці нападзе Расія на Польшчу – гэтае пытанне трэба ставіць Расіі, але гэта цалкам магчыма. Расія абстрэльвае Львоў або Явараў, якія размешчаны ў некалькіх дзясятках кіламетраў ад Польшчы, і цалкам магчыма, што гэтыя ракеты могуць паляцець на 20 кіламетраў у бок Захаду. А гэта ўжо будзе тэрыторыя Польшчы», – дадаў ён.

На ўдакладненне аб тым, што Польшча, у адрозненне ад Украіны, зʼяўляецца членам НАТА, Дзешчыц адзначыў: гэта не мае значэння, можа быць чалавечая памылка ці эмацыйнае рашэнне.

«Бо мы бачым, што Кіеў абстрэльваюць тады, калі там знаходзяцца дэлегацыі іншых дзяржаў, і Расія такім спосабам эмацыйна "крыўдзіцца" шляхам абстрэлаў жылых кварталаў, знішчэння інфраструктуры і забойства грамадзянскіх. Гэта можа адбыцца і ў выпадку, калі Польшча зробіць нейкія заявы і тады Расія можа паспрабаваць яе абстраляць. Не трэба гэтага баяцца, трэба да гэтага рыхтавацца і трэба быць гатовымі аказаць такі ж трывалы адпор Расіі, як гэта зрабіла Украіна», – сказаў ён.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас візіту ў Кіеў заклікаў мір дапамагаць Украіне не толькі гуманітарна, але і мілітарна. Таксама ён выказаў меркаванне, што перамога Украіны ў вайне з Расіяй можа забяспечыць мір Еўропе на доўгія гады, і нават дзесяцігоддзі.

вх