Беларуская Служба

Расія: Вярхоўны суд вырашыць пра лёс украінскіх ваеннапалонных з палка «Азоў»

26.05.2022 09:43
Крамлёўскія прапагандысты і палітыкі назвалі абаронцаў завода «Азоўсталь» «неанацыстамі» і «бандытамі».
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Inactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расія хоча адпомсціць абаронцам Марыупаля за гераічную абарону горада. Сёння Вярхоўны суд РФ павінен прыняць рашэнне аб прызнанні ўкраінскага палка «Азоў» тэрарыстычнай арганізацыяй. Раней намеснік міністра МЗС Расіі Андрэй Рудэнка заяўляў, што перамовы аб перадачы абаронцаў Марыупаля Украіне пачнуцца толькі пасля таго, як украінцы будуць асуджаныя ў Расіі. Украінскія вайскоўцы, у тым ліку і з палка «Азоў», амаль тры месяцы абаранялі Марыупаль. У сярэдзіне траўня яны склалі зброю, каб выратаваць мірных жыхароў і параненых калег. Некаторыя з іх трапілі ў расійскі палон. Яны павінны былі быць перададзеныя Украіне ў рамках абмену ваеннапалоннымі, але Масква перадумала. Крамлёўскія прапагандысты і палітыкі назвалі абаронцаў завода «Азоўсталь» «неанацыстамі» і «бандытамі». Праваабаронцы спрабуюць сачыць за лёсам кожнага з украінскіх вайскоўцаў у расійскім палоне. На іх думку, свет павінен працягваць намаганні па вызваленні герояў з Марыупаля.

IAR/аз

Турцыя гатовая эвакуяваць украінскіх жаўнераў з завода «Азоўсталь»

15.05.2022 15:26
Хоць згаданая тэма абмяркоўвалася ў Кіеве два тыдні таму, то Крэмль пакуль не даў згоды на такую акцыю.