Беларуская Служба

Расіяне занялі амаль 95% тэрыторыі Луганскай вобласці

26.05.2022 10:37
«Мы чакаем, пакуль наша армія перагрупуецца і пераўзброіцца, каб пачаць контратаку», – кажа Сяргей Гайдай.
     , , 23  2022 .
Часткова разбураны жылы дом у Харкаве, Украіна, 23 мая 2022 года.PAP/EPA/SERGEY KOZLOV

Расійскае войска працягвае штурм украінскіх пазіцый на Данбасе. Інтэнсіўныя баі працягваюцца ў раёне Севераданецка. Вораг таксама наступае на паўднёвым участку фронту. Вайна ва Украіне працягваецца ўжо 92 дні.

Паводле справаздачы Генштаба Узброеных сіл Украіны, на Данбасе расіяне штурмавалі пазіцыі ўкраінскай арміі, у тум ліку, у напрамку гарадкоў: Бахмут, Аўдзііўка, Краснагораўка і Піскі, а таксама Лыман і Камышуваха. Паводле генштаба, большасць нападаў былі адбітыя. Штурму пяхоты папярэднічаюць масіраваныя ўдары расійскай артылерыі і авіяцыі.

Складаная сітуацыя таксама ў ваколіцах Севераданецка і ва ўсёй Луганскай вобласці, дзе вораг заняў каля 95% тэрыторыі вобласці.

«Мы абараняліся 3 месяцы. Мы чакаем, пакуль наша армія перагрупуецца і пераўзброіцца, каб спыніць атакі і пачаць контратаку». – падкрэслівае кіраўнік Луганскай вайскова-цывільнай адміністрацыі Сяргей Гайдай.

У Луганскай вобласці таксама вядуцца баі за стратэгічна важную трасу «Лісічанск – Бахмут». Акупанты займаюць участкі дарогі, потым украінская армія іх адбівае. Больш за тое, як сцвярджаюць у генштабе – расіяне, якія да гэтага часу ў асноўным абстрэльвалі пазіцыі ўкраінскай арміі, цяпер пачалі лакальныя штурмавыя аперацыі. У асноўным гаворка ідзе пра тэрыторыі ўздоўж межаў акупаванай Херсонскай вобласці. Апошнія суткі вораг, беспаспяхова атакаваў у раёнах вёсак Таўрыйскае, Мікалаеўка.

IAR/аз

Кіеў: у шпіталі «Охматдіт» лечаць сем'і – ахвяраў расійскай агрэсіі

25.05.2022 18:50
Ахвяры вайны ва Украіне знаходзяцца на лячэнні ў дзіцячым шпіталі «Охматдіт» у Кіеве. Гэта найбуйнейшы аб'ект такога тыпу ва Украіне.

Ва Украіне канфіскавалі 60 адзінак тэхнікі беларускіх дарожна-будаўнічых трэстаў

25.05.2022 20:09
Канфіскацыю правялі ў межах крымінальнага расследавання фактаў крадзяжу дзяржаўных грошай, выдзеленых з бюджэту Украіны для будаўніцтва і рамонту дарог, а таксама з-за магчымай датычнасці да агрэсіі супраць Украіны.