Беларуская Служба

Расіяне пераследуюць супрацоўнікаў Запарожскай АЭС

24.06.2022 16:33
Завод абслугоўвае ўсё менш людзей, сітуацыя складаная. 
Сцяг Украіныjorono/pixabay.com/CC0

Яны выкрадаюць іх з месца працы і трымаюць у падвалах. Таму ўсё больш спецыялістаў пакідаюць Энергадар, дзе знаходзіцца электрастанцыя. Мэр Дзмітрый Арлоў сказаў, што ў выніку завод абслугоўвае ўсё менш людзей.

- На жаль, сітуацыя на Запарожскай АЭС пагаршаецца. Ціск на супрацоўнікаў станцыі расце. Абсалютная большасць з іх займае праўкраінскую пазіцыю. Абсалютная большасць не жадае супрацоўнічаць з акупантам. Таму супрацоўнікаў выкрадаюць. Вядома, што ў падвалах 10 чалавек. Некаторыя там знаходзяцца больш за месяц. Стан іх здароўя і месца ўтрымання невядомыя.

Расійскія акупацыйныя ўлады выкарыстоўваюць усё больш жорсткія метады запалохвання і выкраданняў людзей, выстаўляючы супраць іх ілжывых абвінаваўцаў. Людзей катуюць электрычнасцю і пад прыцэламі зброі.

Таму нацкампанія «Энергаатам» у чарговы раз звяртае ўвагу сусветнай супольнасці і міжнародных інстытутаў, у тым ліку «ядзерных», на тое, што адбываецца ў горадзе, дзе знаходзіцца найбуйнейшая ў Еўропе АЭС.

Раней «Энергаатам» паведамляў, што на тэрыторыі Запарожскай АЭС знаходзіцца больш за 500 расійскіх вайскоўцаў, вялікая колькасць ваеннай тэхнікі і выбухоўкі.

ав