Беларуская Служба

З тэрыторыі Беларусі абстралялі Чарнігаўскую і Жытомірскую вобласці

25.06.2022 09:16
Вядома пра руйнаванні аб’ектаў інфраструктуры, адзін чалавек загінуў, паводле папярэдняй інфармацыі.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Фота: TT/@oleksiireznikov

У паведамленні аператыўнага камандавання «Поўнач» адзначаецца, што а пятай раніцы па Чарнігаўскай вобласці быў зладжаны масавы ракетны абстрэл. З тэрыторыі Беларусі з самалётаў і з зямлі выпусцілі 20 ракет па населеным пункце Дзясна.

Вядома пра руйнаванні аб’ектаў інфраструктуры, папярэдне без ахвяр.

Па наваколлі Жытоміра выпусцілі 24 ракеты з самалётаў, якія зайшлі з Беларусі. Пра гэта паведаміў Сяргей Сухамлін, кіраўнік горада.

Былі абстраляныя вайсковыя аб'екты вакол горада. У сам горад нічога не прыляцела.

«Лукашэнка пятляе перад Пуціным і сваёй арміяй, але сёння мы пабачылі пацвярджэнні таму, што і так вядома пра яго. Пабачылі, што Беларусь таксама бярэ ўдзел у вайне, як і РФ», — сказаў Сухамлін.

Кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Віталь Бунэчка паведаміў, што адзін вайсковец загінуў, яшчэ адзін быў паранены.

nashaniva / вх