Беларуская Служба

З мемарыялу на месцы трагедыі ў Катыні прыбралі сцягі Польшчы

25.06.2022 09:33
Usunięto polskie flagi z memoriałów w Katyniu i Miednoje
Usunięto polskie flagi z memoriałów w Katyniu i Miednoje PAP/Wojciech Pacewicz

Дырэктар Музея сучаснай гісторыі Расіі Ірына Веліканава заявіла, што сцяг Польшчы знялі з-за палітыкі краіны ў дачыненні да Расіі.

«Два сцягі - расійскі і польскі - з'яўляліся сімвалам сяброўства паміж нашымі краінамі. Тое, што адбываецца сёння, да сяброўства не мае ніякага дачынення. Польшча заняла адкрыта варожую палітыку ў дачыненні да Расійскай Федэрацыі», - сказала яна.

Наконт адсутнасці сцяга таксама выказаўся мэр Смаленску Андрэй Барысаў: «Не можа быць сцягоў Польшчы на ​​расійскіх мемарыялах! А пасля адкрытых антырасійскіх заяваў польскіх палітыкаў - тым больш».

Гісторык і краязнаўца Уладзіслаў Конанаў заявіў, што сцяг "недружалюбнай дзяржавы" знялі і з Меднага ў Цвярской вобласці.

Катынскі мемарыял знаходзіцца на месцы расстрэлаў і пахавання больш за чатырох тысяч палонных польскіх афіцэраў, расстраляных супрацоўнікамі НКУС. Акрамя гэтага, на тэрыторыі мемарыяла пахавана больш за 6 тысяч ахвяр сталінскіх рэпрэсій і 500 савецкіх ваеннапалонных, расстраляных нямецкімі войскамі падчас Вялікай Айчыннай вайны.

На мяжы 1930-х і 1940-х гадоў у Катынскім лесе пад Смаленскам войскамі НКВД былі расстраляныя больш за 20 тысячаў чалавек.

novayagazeta.eu / вх