Беларуская Служба

Расія здзейсніла масіраваны ракетны абстрэл Кіева

26.06.2022 09:24
У выніку ракетнага ўдару ў Шаўчэнкаўскі раёне адбылося ўзгаранне 9-павярховага жылога дома, часткова разбураныя тры верхніх паверха.
  , 26  2022 .
Наступствы абстрэлу Кіева, 26 чэрвеня 2022 г. Крыніца: ТГ-канал В. Клічка

Два чалавекі атрымалі раненні ў выніку ракетнага абстрэлу Кіева у нядзелю, 26 чэрвеня раніцай. Пад заваламі знаходзяцца людзі, – паведаміў мэр Кіева Віталь Клічко ў Telegram.

«У жылым доме ў Шаўчэнкаўскі раёне, куды трапіла ракета, вядуцца пошукава-выратавальныя працы. Пад заваламі людзі. Частка жыхароў эвакуяваныя, двое параненых шпіталізаваныя», – напісаў Клічко.

Дэпутат Вярхоўнай Рады Аляксей Ганчарэнка паведаміў, што ў нядзелю раніцай расійскія войскі выпусцілі ў бок Кіева і Кіеўскай вобласці 14 ракет.

Аб збіцці адной з іх украінскімі сіламі СПА раней паведаміў кіраўнік Кіеўскай вобласці Аляксей Кулеба. Ён запэўніў, што аскепкі ўпалі ў наваколлі адной з вёсак і ніхто не пацярпеў.

Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях Украіны паведаміла, што ў выніку ракетнага ўдару ў Шаўчэнкаўскі раёне адбылося ўзгаранне 9-павярховага жылога дома на плошчы 300 кв. м., часткова разбураныя тры верхніх паверха.

pap/эж

Расіяне акупіравалі Севераданецк у Луганскай вобласці

25.06.2022 17:02
Расіяне акупіравалі Севераданецк у Луганскай вобласці, за які цягам апошніх тыдняў ішлі цяжкія баі.

Мінныя палі і двухкіламетровая спецзона: Рада прапануе ўзмацніць мяжу з Беларуссю і РФ

25.06.2022 21:35
Таксама прапануюць спрасціць працэдуру прымусовага выправаджэння з Украіны нелегальных мігрантаў.