Беларуская Служба

Упершыню за больш чым сто гадоў Расійская Федэрацыя не здолела выплаціць свой знешні доўг

27.06.2022 12:09
«Гэта змрочны сігнал аб тым, што краіна імкліва ператвараецца ў эканамічнага, фінансавага і палітычнага ізгоя», – пракаментаваў Bloomberg.
.
У. ПуцінPAP/EPA/MIKHAIL METZEL / KREMLIN / SPUTNIK / POOL

 У нядзелю скончыўся тэрмін выплаты 100 мільёнаў долараў працэнтаў па дзвюх дзяржаўных аблігацыях, выпушчаных у доларах і еўра. Расія павінна была ажыццявіць аплату 27 траўня, але не зрабіла гэтага. Затым быў уведзены 30-дзённы льготны перыяд, які завяршаўся ў нядзелю.

Нявыплата замежнага доўгу з'яўляецца відавочным сігналам таго, што барʼер санкцый, уведзены супраць Расіі Захадам у адказ на вайну ва Украіне, прыносіць вынікі, піша агенцтва Bloomberg. «Гэта змрочны сігнал аб тым, што краіна імкліва ператвараецца ў эканамічнага, фінансавага і палітычнага ізгоя», – пракаментаваў Bloomberg.

У адказ на ўварванне Масквы ва Украіну ЗША і ЕС замарозілі валютныя рэзервы расійскага цэнтральнага банка і адключылі Расію ад міжнароднай фінансавай сістэмы SWIFT.

ав/РАР

Беларусь імкліва страчвае бізнес

26.06.2022 11:08
За пяць месяцаў гэтага года па ўсёй краіне закрылася больш за 3,2 тысячы мікраарганізацый і 2,1 тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў.