Беларуская Служба

CNN: ЗША купяць для Украіны сістэмы супрацьракетнай абароны сярэдняй далёкасці NASAMS

27.06.2022 13:21
Такая сістэма выкарыстоўваецца, у тым ліку, для абароны паветранай прасторы над Вашынгтонам.
Джо БайдэнPAP/EPA/Sean Gallup / POOL

Адміністрацыя ЗША мае намер у бліжэйшыя дні абвясціць аб набыцці для Украіны сістэмы супрацьракетнай абароны сярэдняй далёкасці NASAMS, паведаміў у нядзелю тэлеканал CNN. Такая сістэма выкарыстоўваецца, у тым ліку, для абароны паветранай прасторы над Вашынгтонам. Паводле CNN, сістэма, якую прасіла Украіна, павінна мець далёкасць прыблізна 160 км.

Як паведамляе тэлебачанне са спасылкай на прадстаўніка адміністрацыі, ЗША закупяць сістэму і перададуць яе Украіне ў рамках праграмы «Ініцыятыва па падтрымцы бяспекі Украіны» (USAI). Дагэтуль большая частка тэхнікі, адпраўленай ва Украіну, была перададзена непасрэдна з інвентара ўзброеных сіл ЗША.

Калі інфармацыя CNN будзе дакладнай, гэта будзе другая заходняя сістэма супрацьпаветранай абароны такога тыпу, якая будзе пастаўлена ва Украіну. Першая – гэта – нямецкі IRIS-T SLM.

У рамках чарговага траншу ваеннай дапамогі ад ЗША Украіна таксама атрымае больш супрацьартылерыйскіх радараў і артылерыйскіх боепрыпасаў.

ав

У Варшаве адкрываецца выстава расійскай ваеннай тэхнікі, знішчанай украінскімі жаўнерамі

27.06.2022 11:41
Яе арганізавалі ў гістарычным цэнтры польскай сталіцы – на Замкавай плошчы.