Беларуская Служба

NATO накіруе больш войскаў ва Усходнюю Еўропу ў адказ на расійскае ўварванне ва Украіну

27.06.2022 15:27
Такім чынам будуць значна ўзмоцненыя існуючыя аддзелы, якія ўжо ёсць у Польшчы ці ў краінах Балтыі.
Енс СтолтэнбергPAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Рашэнні па гэтым пытанні павінны быць прыняты падчас саміту NATO, які пачнецца заўтра ўвечары ў Мадрыдзе.

У другі раз у гэтым годзе NATO павінна прыняць рашэнне аб накіраванні дадатковых войскаў ва Усходнюю Еўропу. Падрабязнасці пакуль невядомыя, але, як кажа кіраўнік NATO Енс Столтэнберг, лідары альянсу павінны даць зялёнае святло на саміце для ўмацавання войскаў, якія ўжо знаходзяцца на ўсходнім флангу.

-Мы ўзмоцнім нашы баявыя групы ва ўсходняй частцы альянсу да ўзроўню брыгад. Мы таксама трансфармуем Сілы рэагавання NATO і павялічым колькасць салдат у сілах хуткага рэагавання да больш чым 300 тысяч чалавек.

Колькі жаўнераў прыедзе ва Усходнюю Еўропу і ў якія краіны яны паедуць – гэта, напэўна, высветліцца ў бліжэйшыя тыдні пасля саміту. Аднак вядома, што NATO істотна зменіць сваю прысутнасць на ўсходнім флангу. Акрамя жаўнераў, павінна з'явіцца больш зброі і тэхнікі, будуць пабудаваны новыя склады, а вайскоўцы NATO будуць часцей трэніравацца з мясцовымі жаўнерамі, каб мець магчымасць эфектыўна абараняць дадзены раён у выпадку пагрозы.

Змены ў NATO – вынік істотнай змены падыходу да Расіі.

ав

29-30 чэрвеня ў Мадрыдзе пройдзе саміт НАТА, паводле часткі каментатараў - гістарычны

27.06.2022 12:45
Палякі чакаюць павелічэння колькасці хаўрусніцкіх войскаў на ўсходнім флангу НАТА і павелічэння дапамогі для Украіны.