Беларуская Служба

Енс Столтэнберг: Саміт Альянсу ў Мадрыдзе стане прарывам

28.06.2022 14:34
Падчас сустрэчы лідараў краін NATO будуць абмяркоўвацца найбольш важныя пытанні, звязаныя з расійскай агрэсіяй супраць Украіны.
Енс СтолтэнбергPAP/EPA/RODRIGO JIMENEZ

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг абвясціў, што саміт Альянсу ў Мадрыдзе стане прарывам. Падчас сустрэчы лідараў краін NATO будуць абмяркоўвацца найбольш важныя пытанні, звязаныя з расійскай агрэсіяй супраць Украіны.

На прэс-канферэнцыі Енс Столтэнберг падкрэсліў, што саміт падрыхтуе NATO да дзеяння ў новым, менш прадказальным свеце:

-Мы дамаўляемся аб прынцыповай змене ўмоў абароны, каб павялічыць колькасць сіл або адпаведнай тэхнікі. Мы таксама дамовімся аб пакеце падтрымкі для Украіны, каб дапамагчы ёй абараніць сябе. Надзвычай важна, што мы гатовыя аказаць падтрымку, таму што Украіна зараз сутыкаецца з жорсткасцю, якой мы не бачылі з часоў Другой сусветнай вайны.

Генеральны сакратар NATO таксама выказаў надзею, што саміт зможа стварыць умовы для далучэння Швецыі і Фінляндыі да Альянсу.

Галоўнымі тэмамі саміту NATO ў Мадрыдзе стануць умацаванне абароназдольнасці альянсу і падтрымка Украіны. Аб'яўлена значнае ўзмацненне баявых груп на ўсходні флангу. Таксама плануецца павялічыць колькасць салдат у складзе саюзных сіл хуткага рэагавання – з 40 тысяч да 300 тысяч.

Польшчу на саміце прадстаўляе прэзідэнт Анджэй Дуда.

ав

Уладзімір Зяленскі: Украіне патрэбна магутная супрацьпаветраная абарона

28.06.2022 10:58
У Краменчуку ўчора ў выніку расійскіх ракет загінулі не менш за 18 чалавек, яшчэ некалькі дзясяткаў атрымалі раненні.