Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі: 2 811 расійскіх ракет нанеслі ўдaры па ўкраінскіх гарадах

29.06.2022 07:45
Прэзідэнт Украіны пераконвае ў неабходнасці стварэння юрыдычнага вызначэння тэрарыстычнай дзяржавы.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што да гэтага часу па ўкраінскіх гарадах удары нанеслі 2 811 расійскіх ракет. Палітык таксама спаслаўся на пазачарговае паседжанне Рады бяспекі ААН, скліканае па просьбе Украіны, у якім ён удзельнічаў:

- Мы выкарыстоўваем усе сродкі на міжнароднай арэне, каб прыцягнуць Расію да адказнасці за тэрарызм. За ўсё, што расійская армія зрабіла з украінцамі ў Крэмянчуку, Ачакаве, Лісічанску, Харкаве, Дняпры і многіх іншых украінскіх гарадах. Агульная колькасць расійскіх ракет, якія трапілі ў нашы гарады, складае 2 811, авіябомбаў і артылерыйскіх снарадаў было значна больш. Рада Бяспекі ААН сёння ўшанавала памяць усіх украінцаў, забітых расійскай арміяй, хвілінай маўчання. Устаць вырашыў і член расійскай дэлегацыі.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заклікаў Арганізацыю Аб'яднаных Нацый стварыць юрыдычнае вызначэнне тэрарыстычнай дзяржавы і прызнаць Расію такой. Падчас свайго выступу ў Радзе Бяспекі ААН прэзідэнт Украіны заявіў, што кожны дзень Расія здзяйсняе ва Украіне тэракты.

Уладзімір Зяленскі сцвярджаў, што вайна ва Украіне дэманструе неабходнасць стварэння юрыдычнага вызначэння тэрарыстычнай дзяржавы і пакарання краін, якія адпавядаюць яе крытэрам.

IAR/аз

Расія нанесла ракетны ўдар па гандлёвым цэнтры ў Краменчуку, у якім знаходзілася больш за тысячу чалавек

27.06.2022 19:29

Колькасць загінулых у выніку ракетнага абстрэлу Краменчука перавысіла 20 чалавек

28.06.2022 19:16
21 чалавек лічыцца зніклым без вестак, пацярпелі 59 (у тым ліку адно дзіця).