Беларуская Служба

Расія хлусіць пра напад на Крэмянчук (ВІДЭА)

29.06.2022 13:44
Запіс маніторынгу абвяргае прапагандысцкія тэзісы Крамля.
Гандлёвы цэнтр у КрэмянчукуPAP/EPA/OLEG PETRASYUK

Запіс маніторынгу выкрывае хлусню Крамля адносна расійскага ракетнага ўдару па гандлёвым цэнтры ў Крэмянчуку, паведаміла ў сераду станцыя «Настоящее время». У выніку нападу загінулі не менш за 20 чалавек, яшчэ дзясяткі лічацца зніклымі без вестак.

На запісах з камеры назірання відаць, што выбухі ў панядзелак у Крэмянчуку ў Палтаўскай вобласці ў цэнтры Украіны былі выкліканыя дзвюма ракетамі. Адна з іх трапіла ў будынак гандлёвага цэнтра, а другая – у гараж, паведамляе агенцтва «Укрінфарм.

Нагадваем, Мінабароны Расіі сцвярджае, што выбух у гандлёвым цэнтры (...) адбыўся не ад расійскай ракеты, якая трапіла ў яго, а ад выбуху на складзе заходніх боепрыпасаў.

Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны Кірыл Цімашэнка заявіў у аўторак, што ў выніку нападу «больш за 20» чалавек загінулі і 59 атрымалі раненні. Канал «Настоящее время» паведаміў пра смерць, як мінімум, 25 чалавек. Агенцтва Reuters заявіла ў сераду са спасылкай на ўлады, што 36 чалавек лічацца зніклымі без вестак.

Паводле ўкраінскіх уладаў, Расія наўмысна нанесла ўдар па гандлёвым цэнтры ў Крэмянчуку з намерам забіць мірных жыхароў.

PAP/ аз

Вораг працягвае штурмаваць Лісічанск, Славянск і Бахмут

29.06.2022 09:43
Пагроза авія- і ракетных удараў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па аб'ектах на тэрыторыі Украіны захоўваецца.

Расія страціла ва Украіне 35 450 вайскоўцаў

29.06.2022 11:46
Найбольшыя страты расіяне панеслі ўчора пад Бахмутам.