Беларуская Служба

У аўстрыйскім Грацы расіянін ўдарыў беларуса нажом каля сэрца

07.08.2022 14:33
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneMattes/Wikimedia Commons/CC

У аўстрыйскім Грацы расіянін ўдарыў беларуса нажом каля сэрца. Пацярпелага ўвялі ў штучную кому.

Сварка адбылася ў мясцовай кавярні. Толькі дзякуючы лекарам, 31-гадовага беларуса ўдалося даставіць жывым у бальніцу. Там яму зрабілі тэрміновую аперацыю, паведамляе Kleine Zeitung.

Падазраваны збег і пазней быў затрыманы. Пра гісторыю напісаў таксама беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч, які цяпер жыве ў Грацы.

«Нападніка паліцыя затрымала ў яго доме, па месцы рэгістрацыі. Нападнік патлумачыў, што вінаватая была якраз ахвяра, а ён абараняўся», – распавёў Бахарэвіч.

"Позірк" / вх