Беларуская Служба

З пачатку вайны толькі ў адной вобласці Украіны не было ракетных удараў

07.08.2022 17:05
Найбольш пацярпелі Данецкая, Луганская, Мікалаеўская вобласці Украіны.
W rosyjskim ataku rakietowym na lotnisko w Odessie uszkodzony został pas startowy
W rosyjskim ataku rakietowym na lotnisko w Odessie uszkodzony został pas startowyViacheslav Lopatin/Shutterstock

З пачатку вайны, то бок з 24 лютага гэтага года, толькі ў адной вобласці Украіны не было ракетных удараў.

Пра гэта заявіў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Яўген Енін. Гэта Чарнавіцкая вобласць.

«Калі казаць пра тыя кірункі, якія пакутуюць ад расійскіх снарадаў больш, то гэта Данецкая, якую абстралялі больш за 3 тысячы разоў, Луганская – 4 тысячы разоў, Мікалаеўская была абстраляная 700 разоў. Застаецца адна адзіная вобласць, у якую, дзякуй Богу, пакуль не «прылятала», гэта Чарнавіцкая вобласць», – сказаў намеснік міністра ўнутраных спраў Яўген Енін.

Чарнавіцкая вобласць мяжуе з Румыніяй, краінай NATO.

За апошнія суткі расіяне амаль 50 разоў абстралялі населеныя пункты Украіны. Загінулі 16 чалавек, паведаміў Яўген Енін. Пацярпелі некалькі дзясяткаў чалавек. Расіяне стралялі ў асноўным па Данецкай і Мікалаеўскай абласцях, а таксама па Харкаўскай, Днепрапятроўскай і Запарожскай. 

pravda.com.ua / вх

 

З пачатку вайны ў Мікалаеўскай вобласці разбурана ці пашкоджана амаль 9 тысяч грамадзянскіх аб'ектаў.

07.08.2022 10:02

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвінаваціў Amnesty International у тым, што яна не адрэагавала на абстрэл Запарожскай АЭС

07.08.2022 13:03
Пазаўчора расійскія ракеты ўпалі на Запарожскую АЭС і пашкодзілі азотна-кіслародную станцыю.