Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі: Або перамовы, або «псеўдарэфэрэндумы»

08.08.2022 08:41
«І калі акупанты пойдуць шляхам гэтых «псеўдарэфэрэндумаў», яны закрыюцца ад любой магчымасці размоваў з Украінай і вольным светам». 
Ukraińcy protestują w Chersoniu przeciwko rosyjskim agresorom.
Ukraińcy protestują w Chersoniu przeciwko rosyjskim agresorom.HANDOUT / Reuters / Forum

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што калі Расія зладзіць так званыя рэферэндумы на акупаваных тэрыторыях, гэта зробіць немагчымым правядзенне з Кіевам і іншымі сусветнымі сталіцамі перамоваў.

У штодзённым звароце да народу Уладзімір Зяленскі заявіў, што паступае інфармацыя аб планах расяянаў перавесці «псеўдарэферэндумы» на акупаваных тэрыторыях Украіны. Яны б датычыліся іх далучэння да Расіі. Зяленскі заявіў, што Украіна не аддасць ніводнай сваёй тэрыторыі:

-Пазіцыя нашай краіны такая ж, як і раней: мы нічога свайго не аддамо. І калі акупанты пойдуць шляхам гэтых «псеўдарэфэрэндумаў», яны закрыюцца ад любой магчымасці размоваў з Украінай і вольным светам. Гэтыя перамовы ў нейкі момант спатрэбяцца расійскаму боку.

Уладзімір Зяленскі дадаў, што неабходна хуткая рэакцыя міжнароднай супольнасці на абстрэл Запарожскай АЭС з боку Расіі. Ён падкрэсліў, што гэта пагражае ўсяму свету.

iar/эж


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвінаваціў Amnesty International у тым, што яна не адрэагавала на абстрэл Запарожскай АЭС

07.08.2022 13:03
Пазаўчора расійскія ракеты ўпалі на Запарожскую АЭС і пашкодзілі азотна-кіслародную станцыю.

Ва Украіне распачата 26 000 крымінальных спраў аб ваенных злачынствах

07.08.2022 19:45