Беларуская Служба

У 14-гадавіну вайны Грузія заклікала Расію вывесці войскі з Абхазіі і Паўднёвай Асетыі

08.08.2022 11:11
Падчас канфлікту каля 120 тысяч чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы.
Аўдыё

Праз 14 гадоў пасля расійска-грузінскай вайны Масква працягвае пашыраць свой незаконны кантроль на акупаваных тэрыторыях Грузіі – Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Аб гэтым заявіла Міністэрства замежных спраў Грузіі ў нядзелю, 7 жніўня, напярэдадні 14-ай гадавіны жнівеньскай вайны.

МЗС Грузіі заклікала РФ спыніць «незаконныя і правакацыйныя дзеянні супраць Грузіі», паважаць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць краіны, выканаць абавязацельствы па пагадненні 2008 года, вывесці свае войскі з Грузіі і адмяніць «незаконнае рашэнне аб прызнанні так званай незалежнасці акупаваных раёнаў».

У выніку пяцідзённай вайны паміж Расіяй і Грузіяй у жніўні 2008 года Паўднёвая Асеція аказалася адарванай ад Грузіі, на яе тэрыторыі была абвешчана непрызнаная міжнароднай супольнасцю «рэспубліка». Падчас ваенных дзеянняў, якія працягваліся з 8 па 12 жніўня, загінулі каля 850 чалавек. Па дадзеных ААН, падчас канфлікту каля 120 тысяч чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

паводле dw.com/эж