Беларуская Служба

Мэр Мелітопаля: HIMARS ударылі па акупантах - 100 забітых

08.08.2022 13:13
«Больш за 100 расійскіх салдат атрымалі квіткі на канцэрт Кабзона, а іх бацькі ўжо абіраюць мадэль і колер аўтамабіля Lada».
HIMARS-y sieją spustoszenie. Rosjanie stracili ponad 100 ludzi
HIMARS-y sieją spustoszenie. "Rosjanie stracili ponad 100 ludzi"shutterstock.com/fotorobs

У ноч на 8 жніўня УСУ комплексамі HIMARS нанеслі ўдар па пунктах часовай дыслакацыі варожых вайскоўцаў у Мелітопалі, паведаміў мэр Мелітопаля Іван Фёдараў у сваім Telegram-канале:

-Сёння ўначы высокадакладнымі ракетамі HIMARS было нанесенае вогневае ўз'дзеянне па пунктах часовай дыслакацыі акупацыйных войскаў на прамысловых пляцоўках у розных раёнах гораду Мелітопаль. За папярэднімі падлікамі знішчана значная колькасць ваеннай тэхнікі. Больш за 100 расійскіх салдат, якія ў гэтую ноч знаходзіліся ў часовых казармах, атрымалі квіткі на канцэрт Кабзона, а іх бацькі ўжо абіраюць мадэль і колер аўтамабіля Lada.

Паводле мэра, мінулая ноч стала найбольш эфектыўнай для ўкраінскіх вайскоўцаў у рэгіёне і сведчыць аб тым, што існуючыя падраздзяленні СПА праціўніка не здольныя супрацьстаяць HIMARS. На яго думку, гэта стварае неабходныя перадумовы для паспяховага контрнаступлення на мелітопальскім напрамку.

паводле pravda.com.ua/эж

УСУ нанеслі чарговыя ўдары па Антонаўскім мосце

08.08.2022 10:02
Прадстаўнікі пуцінскай «Адзінай Расіі» ужо эвакуяваліся з Херсона, патлумачыўшы гэта тым, што больш не могуць праводзіць «гуманітарныя аперацыі» на месцы.