Беларуская Служба

Кіраўнік Луганскай вобласці: Акупанты выкарыстоўваюць жыхароў «Л/ДНР» і вязнязў як гарматнае мяса

08.08.2022 16:43
Гэта на руку ўладам РФ, бо пасля іх смерці ніхто не будзе патрабаваць кампенсацыі.
 .
Уладзімір Пуцін. Ілюстрацыя PAP/EPA/VYACHESLAV PROKOFYEV / SPUTNIK / KREMLIN POOL

Расійскае войска выкарыстоўвае сепаратыстаў і вязняў як гарматнае мяса, заявіў кіраўнік адміністрацыі Луганскай вобласьці Сяргей Гайдай. Раней украінскія і расійскія незалежныя СМІ паведамлялі, што Крэмль шукае добраахвотнікаў і наймітаў для кампенсацыі стратаў, панесеных у вайне з Украінай. Сяргей Гайдай нагадаў, што расяяне прымусова вярбуюць у войска мужчын з акупаванай тэрыторыі і адпраўляюць іх на фронт, а таксама набіраюць вайскоўцаў з ліку асуджаных:

-Іх выкарыстоўваюць як гарматнае мяса. Яны кідаюць іх на лінію агню, як аднаразовы прадукт, дзе яны адразу паміраюць, таму што яны не навучаны і не экіпіраваны належным чынам.

Як паведамляе «Радыё Свабода», за апошнія тыдні прыватная вайсковая агенцыя, вядомая як «Група Вагнера», завербавала сярод зняволеных каля 1000 наймітаў. Праваабаронцы тлумачаць, што часцей за ўсё гэта людзі з шматгадовым зняволеннем і без сям'і. Гэта на руку ўладам РФ, бо пасля іх смерці ніхто не будзе патрабаваць кампенсацыі.

iar/эж


Брытанская выведка: Неўзабаве пачнецца новы этап вайны

06.08.2022 17:32
Расійскія войскі амаль напэўна згушчаюцца на поўдні, чакаючы альбо контрнаступлення з боку Украіны, альбо рыхтуючыся да наступу.

Арастовіч: на Запарожскі кірунак акупанты перакінулі новыя падраздзяленні

07.08.2022 08:05
На Запарожскі напрамак акупанты перакінулі новыя падраздзяленні, у рэгіёне сітуацыя напружаная.

З пачатку вайны ў Мікалаеўскай вобласці разбурана ці пашкоджана амаль 9 тысяч грамадзянскіх аб'ектаў.

07.08.2022 10:02