Беларуская Служба

Данілаў: Украіна не мае ніякага дачынення да выбухаў на аэрадроме ў Беларусі

12.08.2022 09:49
Сакратар Рады Нацыянальнай абароны і бяспекі Украіны Аляксей Данілаў заявіў, што Украіна не мае ніякага дачынення да выбухаў на аэрадроме «Зябраўка» пад Гомлем.
Аляксей Данілаўhttps://www.youtube.com/watch?v=xk3iLWOvDvo

Сакратар Рады Нацыянальнай абароны і бяспекі Украіны Аляксей Данілаў заявіў, што Украіна не мае ніякага дачынення да выбухаў на аэрадроме «Зябраўка» пад Гомлем.

Пра гэта ён расказаў у эфіры 24 канала.

- Аэрапорт «Зябраўка» знаходзіцца недалёка ад Гомеля 20 км. Гэта вядомы аэрапорт, на якім знаходзіцца тэхніка расійскіх акупантаў, якія фактычна акупавалі Рэспубліку Беларусь. Там знаходзіцца многа вайсковых РФ.
Тое, што 8 разоў загараюцца рухавікі, то мы да гэтага не маем ніякага дачынення, гэта не наша справа. Магчыма беларускія партызаны, магчыма, хто яшчэ, але мы не ведаем, што там адбываецца.

Паводле ўкраінскіх СМІ, выбухі прагучалі 8 разоў.У Міністэрстве абароны Беларусі патлумачылі, што адна з адзінак тэхнікі загарэлася падчас запуску рухавіка.

Аляксей Данілаў сказаў таксама, што Расія рыхтуе правакацыі да Дня незалежнасці 24 жніўня і супраць Зяленскага.

«Яны гэтым займаюцца пастаянна. Мы шмат праходзім такіх рэчаў, працуем на апярэджанне», – адзначыў ён.

яс