Беларуская Служба

Расіяне намагаюцца замацавацца на поўдні Украіны

14.08.2022 09:51
Акупанты вялі артылерыйскі і ракетны агонь, а таксама танкавы па ўсёй лініі сутыкнення дзвюх армій. 
  , 12  2022 .
Акупаваны расіянамі Бярдзянск, 12 жніўня 2022 г. Крыніца: PAP/EPA/SERGEI ILNITSKY

У апошнія дні расійскія войскі працягвалі абстрэльваць раёны Данецка, Харкава, Краматорска, Славянска і Бахмута. Ракеты траплялі ў грамадзянскія аб'екты.

Акупацыйныя войскі спрабавалі між іншым здзейсніць атаку ў раёне пасёлка Пітомнік Харкаўскай вобласці, але спроба была няўдалай. У выніку панесеных страт яны былі вымушаныя адступіць. Вораге атакаваў з паветра Пітомнік, вёскі Парэмога і Рцішчыўка.

«На поўдні расіяне робяць упор на ўтрыманне пазіцый», – заявіў раніцай 14 жніўня прэс-сакратар Генштаба Узброеных сіл Украіны Аляксандр Штупун:

-Праціўнік працягвае супрацьпаветраную выведку. Акупанты вялі артылерыйскі і ракетны агонь, а таксама танкавы па ўсёй лініі сутыкнення дзвюх армій. У Чорным і Азоўскім морах караблі праціўніка працягваюць выконваць пастаўленую задачу па падтрымцы войскаў на беразе і блакіроўцы паўночна-заходняга раёна Чорнага мора.

Застаецца рызыка нанясення ракетных удараў па стратэгічных абʼектах Украіны.

iar/эж


Уладзімір Зяленскі: Нельга ператварыць Еўропу ў супермаркет

13.08.2022 17:12
Зяленскі раскрытыкаваў цяперашнюю еўрапейскую візавую палітыку у дачыненні да грамадзян РФ.