Беларуская Служба

Украінцы ўзялі пад агнявы кантроль шляхі забеспячэння расіянаў на Херсоншчыне

14.08.2022 15:33
Большая частка вайсковага камандавання расіянаў выйшла з Херсона на іншыя пазіцыі, арганізаваныя для прыняцця тактычных рашэнняў.
Абаронца Украіны Крыніца: https://www.facebook.com

Узброеныя сілы Украіны ўзялі пад поўны агнявы кантроль шляхі забеспячэння расійскай групоўкі ў Херсонскай вобласці, паведаміў у нядзелю, 14 жніўня ў эфіры ўкраінскага тэлебачання намеснік старшыні Херсонскага аблсавета Юрый Сабалеўскі:

-Ні адзін з мастоў нельга выкарыстоўваць падчас ваеннага становішча для перавозкі цяжкай тэхнікі або боепрыпасаў. Расіяне выкарыстоўваюць паромныя пераправы, але гэта не вырашае праблемы.

Паводле Сабалеўскага, большая частка вайсковага камандавання расіянаў выйшла з Херсона на іншыя пазіцыі, арганізаваныя для прыняцця тактычных рашэнняў. «Але іх месцазнаходжанне вядома нашым узброеным сілам, і гэтае пытанне таксама можа быць вырашана ў любы момант», – заявіў палітык.

pap/эж


УС Украіны нанеслі ўдары мосце дамбы ў Новай Кахоўцы

13.08.2022 09:20
На паўднёвым участку фронту расяяне спрабуюць умацаваць свае пазіцыі і не дапусціць адсячэння акупацыйнага гарнізона ў Херсоне.