Беларуская Служба

Расце інтэнсіўнасць абстрэлаў Сумшчыны

14.08.2022 20:33
Штодня УС РФ выпускаюць па тэрыторыі Сумскай вобласці больш за 100-150 снарадаў.
Наступствы расійскіх абстрэлаў Крыніца: PAP/Alena Solomonova

Інтэнсіўнасць расійскіх абстрэлаў раёнаў Сумскай вобласці Украіны расце. Пра гэта 14 жніўня паведаміў кіраўнік Сумскай абласной ваеннай адміністрацыі Дмытро Жывіцкі ў эфіры агульнанацыянальнага тэлемарафона. Паводле яго, ноч на 14 жніўня прайшла адносна спакойна, аднак каля 6 раніцы расійскія войскі зноў адкрылі агонь.

Штодня УС РФ выпускаюць па тэрыторыі Сумскай вобласці больш за 100-150 снарадаў. На думку кіраўніка Сумскай АВА, прычына росту інтэнсіўнасці абстрэлаў у тым, што расіяне хочуць адцягнуць УС Украіны ад іншых напрамкаў фронту, а таксама выявіць пазіцыі ўкраінскіх памежнікаў.

эж

Уладзімір Зяленскі: Усе пасадоўцы тэрарыстычнай дзяржавы павінны стаць перад судом

14.08.2022 12:06
Цягам мінулага тыдня абстрэлы расіянамі найбуйнейшай у Еўропе АЭС, размешчанай ў Энергадары, здараюцца рэгулярна.