Беларуская Служба

Прадстаўнік ВПС Украіны: Расія рыхтуецца да атакі з тэрыторыі Беларусі 24 жніўня

17.08.2022 13:32
Паводле ўкраінскага боку, расіяне перакідваюць у Беларусь, у тым ліку, самыя сучасныя ракетныя комплексы.
-       .
Прэс-сакратар камандавання ВПС Узброеных сіл Украіны Юрый Ігнат.youtube.com/PrtScr/Ukrinform

Прадстаўнік ВПС Украіны Юрый Ігнат заявіў, што Расія канцэнтруе сілы на тэрыторыі Беларусі для ўдару па Украіне 24 жніўня, то бок у Дзень незалежнасці Украіны. Пра планы варожай арміі вайскоўцы распавялі на брыфінгу ў Кіеве:

- Калі Іл-76 прызямляецца ў адным з беларускіх аэрапортаў, то відавочна, што ён вязе зброю. У нас ёсць дадзеныя разведкі, ёсць інфармацыя ў адкрытых крыніцах, што праціўнік збірае сілы на тэрыторыі Беларусі. Такім чынам, войскі Крамля пагражаюць не толькі Украіне, але і Захаду ўздоўж яго заходніх межаў.

Украінскі бок паведаміў, што расіяне перакідваюць у Беларусь у тым ліку самыя сучасныя ракетныя комплексы.

IAR/аз

Генштаб Узброеных сіл Украіны: Расіяне зноў атакуюць з тэрыторыі Беларусі

17.08.2022 09:02
Расійскія самалёты Су-34 нанеслі ўдары па аб'ектах інфраструктуры ў Жытомірскай вобласці.