Беларуская Служба

У Харкаве ўстанавілі першы прыпынак-сховішча

19.08.2022 14:33
Харкаў – другі па велічыні горад Украіны, які знаходзіцца ў 25 кіламетрах ад мяжы з Расіяй.
-
Прыпынак-сховішча ў Харкавефота: УНІАН

У Харкаве паставілі першы прыпынак, у якім можна схавацца ў выпадку абстрэлаў. Туды можна схавацца і перачакаць налёт.

У бетоннай канструкцыі 12 месцаў, яна абсталяваная камерамі відэаназірання, Wi-Fi, тэлевізарам, які паказвае набліжэнне транспарту, а таксама ёсць магчымасць звязацца з дыспетчарам. Прыпынак упрыгожаны роспісам.
Мэр Харкава Ігар Церахаў паведаміў, што ў сховішчы таксама каля 100 кілаграмаў пяску:

- Гэта зберажэ жыццё і здароўе людзей. Ён умяшчае 30 чалавек. Гэты прыпынак мае такое модульнае рашэнне, можна яе як змяншаць, так і павялічваць у залежнасці ад раёну і колькасці пасажыраў на канкрэтным аўтобусным, тралейбусным або трамвайным прыпынку.

Харкаў – другі па велічыні горад Украіны, які знаходзіцца ў 25 кіламетрах ад мяжы з Расіяй. Ён па-ранейшаму падвяргаецца абстрэлу з боку Расіі і акупаваных расейскімі войскамі раёнаў Украіны. Часцей за ўсё ракеты трапляюць у месцы збору мірных жыхароў, напрыклад, прыпынкі.

Нягледзячы на гэта, горад спрабуе нармальна жыць, таму працуе грамадскі транспарт. У Харкаве выбрана 25 месцаў размяшчэння наземных сховішчаў. Падобныя рашэнні існуюць, між іншым, у Ізраілі.

IAR PR/нг