Беларуская Служба

Пачаліся псеўдарэферэндумы на акупаваных Расіяй тэрыторыях Украіны

23.09.2022 11:30
Паводле экспертаў, арганізацыя псеўдарэферэндумаў звязаная з паразамі Расіі на фронце.
Пачаліся псеўдарэферэндумы на акупаваных Расіяй тэрыторыях Украіны PAP/EPA/ALESSANDRO GUERRA

Расіяне пачалі псеўдарэферэндумы ў акупаваных абласцях Украіны. Хутчэй за ўсё, расійскія акупанты маюць намер анексаваць акупаваныя тэрыторыі шляхам незаконнага галасавання. Паводле паведамленняў Крамля, рэферэндумы пройдуць у Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцях. Тэму працягвае Павел Бушка:

- Пра пачатак псеўдарэферэндумаў паведаміла расійская марыянеткавая ўлада ў Данецкай і Луганскай абласцях, а таксама ў акупаваным Мелітопалі Запарожскай вобласці. Паводле ранейшых паведамленняў, фальшывае галасаванне плануецца арганізаваць і ў Херсонскай вобласці. «Рэферэндумы» будуць працягвацца да 27 верасня. Краіны Захаду і ўлады ў Кіеве заявілі, што не прызнаюць незаконнай ініцыятывы Масквы, якую ацэньваюць як дадатковую эскалацыю сітуацыі. Паводле экспертаў, арганізацыя псеўдарэферэндумаў звязаная з паразамі Расіі на фронце. Крэмль вырашыў арганізаваць іх, нягледзячы на тое, што не кантралюе ўсёй тэрыторыі ўсходніх абласцей.

IAR/пб/аз

Абласныя ўлады Украіны заклікаюць жыхароў праігнараваць расійскія «рэферэндумы»

21.09.2022 20:45
Кіеў выпрацаваў механізмы супрацьстаяння расійскаму ціску на ўкраінскае насельніцтва.