Беларуская Служба

Расія даставіла статыстаў на псеўдарэферэндумы

23.09.2022 17:43
Гэты рэферэндум – толькі махлярства, кажа мэр Мелітопаля Іван Фёдараў.
    , ,
Псеўдарэферэндумы пачаліся сёньня ў Херсонскай, Запарожскай, Данецкай і Луганскай абласцях і працягнуцца да аўторкаPAP/EPA/STRINGER

У акупаваны расіянамі Мелітопаль акупанты прывезлі статыстаў. Яны выдаюць сябе за мясцовых жыхароў, якія падтрымліваюць псеўдарэферэндум аб далучэнні да Расійскай Федэрацыі. На часова акупаваных тэрыторыях расіяне сутыкаюцца з поўным супрацівам з боку ўкраінскага насельніцтва, запэўніў мэр Мелітопаля Іван Фёдараў:

- Яны не адмовіліся ад ідэі правядзення рэферэндуму, хоць і бачаць поўны супраціў нашага мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі. Таму ўчора вечарам прывезлі з Крыма двухпавярховы аўтобус і хочуць здымаць гэтыя прапагандысцкія сюжэты. Яны спрабуюць хадзіць па кватэрах, але ім ніхто не адчыняе дзверы, таму падтрымкі ў іх, вядома, няма. Мы можам пацвердзіць, што гэты рэферэндум – толькі махлярства. На часова акупаваных тэрыторыях не хапае дзеля яго ні людзей, ні падтрымкі.

Паводле Фёдарава, супраціў з боку мясцовых жыхароў можа прывесці да росту пераследу з боку акупантаў. Псеўдарэферэндумы пачаліся сёння ў Херсонскай, Запарожскай, Данецкай і Луганскай абласцях і працягнуцца да аўторка. Іх мэта – далучэнне згаданых рэгіёнаў да Расійскай Федэрацыі.

Акупанты прымушаюць мясцовае насельніцтва ўдзельнічаць у незаконным галасаванні. Пра прымусовы ўдзел у псеўдарэферэндуме паведамляюць, у тым ліку, жыхары Луганскай вобласці.

IAR/аз

Пачаліся псеўдарэферэндумы на акупаваных Расіяй тэрыторыях Украіны

23.09.2022 11:30
Паводле экспертаў, арганізацыя псеўдарэферэндумаў звязаная з паразамі Расіі на фронце.

Эксперт: Кітай, хутчэй за ўсё, не прызнае расійскіх псеўдарэферэндумаў

23.09.2022 16:45
Улады Кітая ў чарговы раз заклікалі Расію і Украіну пачаць дыялог, які прывядзе да ўрэгулявання канфлікту.