Беларуская Служба

У Расіі могуць увесці ваеннае становішча

24.09.2022 11:29
Выезд за мяжу для мужчын, якія падлягаюць мабілізацыі, абмяжуюць.
Manewry wojsk rosyjskich. Zdjęcie ilustracyjne
Manewry wojsk rosyjskich. Zdjęcie ilustracyjneShutterstock

У Расіі могуць увесці ваеннае становішча ў перыяд з 27 па 30 верасня.

Аб гэтым паведамляюць набліжаныя да Крамля каналы са спасылкай на свае крыніцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, ваеннае становішча будзе ўведзена ў прыгранічных абласцях.

Выезд за мяжу для мужчын, якія падлягаюць мабілізацыі, абмяжуюць.

Маладыя людзі прызыўнога ўзросту масава з'язджаюць з Расіі з-за абвешчанай уладамі частковай мабілізацыі. Некаторых супрацоўнікі пецярбургскага і маскоўскіх аэрапортаў адпраўляюць на допыты, дзе ўдакладняюць, ці ёсць зваротны білет, і пытаюцца дадзеныя ваеннага білета. Тысячы людзей стаяць у чэргах на межах з краінам і, якія яшчэ ўпускаюць расіян. Усе яны не жадаюць ісці на вайну і забіваць украінцаў.

Инсайдер UA/нг