Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да суайчыннікаў на акупаванай тэрыторыі

24.09.2022 11:12
Поспеху контрнаступу на ўсходзе краіны паспрыяла інфармацыя, прадстаўленая ўкраінцамі з акупаваных Расіяй тэрыторый. 
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся да суайчыннікаў на акупаваных Расіяй тэрыторыях з заклікам максімальна перашкаджаць дзеянням яе войскаў.

Беражыце сваё жыццё, але таксама дапамажыце нам аслабіць захопнікаў, – сказаў Зяленскі ў вячэрняй прамове.

- Хавайцеся любымі спосабамі ад расійскай мабілізацыі, ігнаруйце позвы ў войска, старайцеся трапіць на вольную тэрыторыю Украіны. Аднак калі вы апынуліся ў расійскай арміі, сабатуйце дзеянні праціўніка. Абцяжарвайце дзейнасць праціўніка, паведамляйце нам усю інфармацыю пра акупанта – яго базы, камандныя пункты і склады боепрыпасаў, а пры першай магчымасці – пераходзьце на нашы пазіцыі.

Як дадаў Зяленскі, поспеху контрнаступу на ўсходзе краіны паспрыяла інфармацыя, прадстаўленая ўкраінцамі з акупаваных Расіяй тэрыторый. Прэзідэнт Украіны адзначыў, што на дадзены момант у захопнікаў адваяваныя 9 тысяч квадратных кіламетраў тэрыторыі.

нг